Змітра Паліенку асудзілі да «хатняй хіміі» і вызвалілі з залі суда

У Менскім гарадскім судзе абвешчаны прысуд актывісту анархісцкага руху Дзмітрыю Паліенку. Суддзя прызнаў яго вінаватым у асабліва злосным хуліганстве і прысудзіў 3 гады «хатняй хіміі», паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Актывіста судзілі паводле ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (асабліва злоснае хуліганства) – па факце распылення пярцовага газу. За гэты ўчынак Паліенка асуджаны на тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову, з яго ўзятая падпіска аб нявыездзе і прызначанае прымусовае лячэнне ад алкагалізму. Ад трохгадовага тэрміну зняволення быў адмінусаваны год паводле амністыі.

Дзмітрый Паліенка. Фота: Belsat.eu

Першапачаткова следчыя распачалі ў дачыненні да Паліенкі адразу ж чатыры крымінальныя справы, акрамя таго, суд павінен быў быць у закрытым рэжыме. Актывіст на знак пратэсту падчас першага паседжання парэзаў сабе руку. Пазней стала вядома, што пракуратура адмовілася ад трох абвінавачванняў, а суд прыняў рашэнне пра правядзенне працэсу ў адкрытым рэжыме.

Падчас разгляду справы пракурор запрасіў Паліенку пазбаўленне волі тэрмінам на шэсць гадоў, але выявілася, што ў справе шмат супярэчнасцяў.

«Я свайго дамогся!» Навошта Зміцер Паліенка ўскрыў вены ў судзе?

СК belsat.eu

Hавiны