Памёр адзін з дэпутатаў фракцыі Беларускага народнага фронту ў Вярхоўным Савеце (ВС) Беларусі XІІ-га склікання Уладзімір Станкевіч.
Пра гэта паведаміў у «Facebook’у» дэпутат ВС XІІ-га склікання Леанід Дзейка.
Раней з чальцоў фракцыі БНФ памерлі Ігар Гермянчук, Ігар Пырх, Галіна Сямдзянава, Барыс Гюнтар, Генадзь Грушавы, Алесь Шут.
Апазіцыя Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» – парламенцкая фракцыя Беларускага Народнага фронту, якая дзейнічала з 15 траўня 1990 да 9 студзеня 1996 года ў Вярхоўным Савеце Беларусі 12-га склікання. Складалася з 26 членаў, частка з якіх дагэтуль належала да КПСС.
ЮВ belsat.eu