Па гарадах Беларусі ідзе новая хваля затрыманняў


Апазіцыйныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра новую хвалю затрыманняў актывістаў.

Як паведамляе тэлеграм-канал «Шэры кот», у Полацку затрыманы блогер Алесь Круткін. Удома ў яго праходзіць вобшук з удзелам крымінальнага вышуку.

Абноўлена
Ператрус на лецішчы і ў студыі блогера Сяргея Ціханоўскага
2020.06.03 17:53

У Наваполацку затрыманы Андрэй Зуеў, які з’яўляецца валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. Пра гэта піша тэлеграм-канал «Полоцк. Новополоцк. Страна для жизни».

Тэлеграм-канал «Маладога фронту» паведаміў, што затрыманы першы сакратар МФ Максім Урбановіч. Яго затрымалі раніцай пры выхадзе з уласнай кватэры.

З вечара 2 чэрвеня людзі ў цывільным дзяжураць пад домам актывіста грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгена Афнагеля ў Менску, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што раніцай 3 чэрвеня быў затрыманы Валянцін Троцкі. Таксама ў міліцыю за ўдзел у перадвыбарным пікеце 31 траўня выклікаюць Валерыя Рабцава і Сяргея Мацкойця.

Hавiны
Ад «галубятні» да майданутых. Як Лукашэнка і дзяржСМІ 15 гадоў палохаюць беларусаў Майданам
2020.06.03 19:26

У Наваполацку затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Артур Сінега.

Тэлеграм-канал «Выборы. Беларусь» дадае, што ціхары дзяжураць пад домам сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў