Новыя лічбы Мінздароўя: усяго 9590 інфікаваных. Плюс 817 выпадкаў за дзень


Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 25 красавіка ў Беларусі зарэгістравана 9590 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 817 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 67 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – паведамілі ў Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 63 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

Інфаграфіка «Белсат»

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі паправіліся 1573 пацыенты. Агулам у краіне праведзена 139 295 тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

Hавiны
«У нас ніякай катастрофы няма». Стрым з брыфінгу Мінздароўя
2020.04.24 16:23

КА belsat.eu

Стужка навінаў