Начны пажар у інтэрнаце ў Менску: эвакуявана 223 асобы


Моцны пажар здарыўся а першай гадзіне ночы 23 лютага ў сталічным інтэрнаце «Гарызонт» на завулку С.Кавалеўскай, 55. МНС паведамляе, што агонь распачаўся ў блоку-пакоі на 2-м паверсе дзевяціпавярховага будынку.

Выратавальнікі сумесна з адміністрацыяй інтэрната эвакуявалі 223 чалавекі, з іх 40 дзяцей, паведамляе МНС.

Ужо пасля ліквідацыі пажару па медычную дапамогу звярнуліся сем асобаў, у тым ліку чацвёра дзяцей, якіх даставілі ў больніцы. Асноўны папярэдні дыягназ – атручэнне прадуктамі гарэння. Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны ратавальнікамі. Прычына інцыдэнту высвятляецца, пакуль галоўная версія пажару – кароткае замыканне электраправодкі ў холе на 2-м паверсе.

Hавiны
Пажар у Чарнобыльскай зоне гасілі 18 чалавек
2019.02.17 19:52

СК, belsat.eu

Стужка навінаў