На «Куфары» прадаюць хрушчоў, Br 2 за штуку. Навошта?


Крыніца: kufar.by

На найбуйнейшай у Беларусі пляцоўцы аб’яваў «Куфар» зʼявіліся прапановы аб продажы хрушчоў.

У Наваполацку жукі прадаюцца па Br 2, а ў Менску яны каштуюць ад 20 да 50 капеек. Розніца ў кошце тлумачыцца тым, што наваполацкія жукі прадаюцца ў «свежым стане».

Часцей за ўсё жукоў набываюць у якасці нажыўкі на галаўня, якога лепш за ўсё лавіць у траўні. Часамі хрушчоў прадаюць у якасць корму для хатніх гадаванцаў, напрыклад, змеяў або драпежных павукоў. А прыхільнікі народнай медыцыны часамі робяць з іх настойку дзеля націрання.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў