Міністр адукацыі раскрытыкаваў дыстанцыйнае навучанне


Міністр адукацыі Ігар Карпенка выказаў меркаванне, што дыстанцыйнае навучанне не можа быць альтэрнатывай класна-ўрочнай сістэме, піша БелТА.

Ігар Карпенка выказаўся ў справе дыскусіі, якія цяпер вядзецца вакол дыстанцыйнага навучання.

«Як прафесіянал з псіхолага-педагагічным падрыхтаваннем магу сказаць, што дыстанцыйнае падрыхтаванне не заменіць класна-ўрочную сістэму. Таму што апошняя вырашае не толькі пытанні перадачы інфармацыі або замацаванне матэрыялу, але і пытанні сацыялізацыі дзяцей. Гэта зносіны ў сваім узроставым калектыве, у рознаўзроставых калектывах, гэта нейкія сумесныя мерапрыемствы – тое, што дазваляе дзіцяці атрымліваць сацыяльны досвед, без якога яму цяжка выйсці ў самастойнае жыццё. У выніку дзіця атрымлівае атэстат сталасці, і не выпадкова ён менавіта так называецца», – сказаў Ігар Карпенка.

Пры гэтым, сказаў міністр, педагогі дапамогуць навучэнцам засвоіць прапушчаны матэрыял.

Яшчэ напярэдадні ў Мінадукацыі агучвалі, што пасля канікулаў магчымы пераход на дыстанцыйнае навучанне ў школах. Але падчас наведвання Гарадзенскай вобласці Аляксандр Лукашэнка загадаў, каб школы вярталіся да навучання. Пасля гэтага ведамства абвесціла, што з 20 красавіка канікулы завяршаюцца і распачынаюцца заняткі.

Hавiны
У Мінадукацыі паведамілі, што канікулы скончацца 20 красавіка
2020.04.17 15:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў