«ВРВІ ўжо скончыліся». Лукашэнка патрабуе пачынаць навучанне ў школах


Кіраўнік Беларусі заявіў пра неабходнасць пачынаць навучальны працэс у школах з наступнага тыдня. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Трэба акуратна глядзець за людзьмі і з нагоды адукацыі, школ і іншага, трэба пачынаць вучыцца. Але павольна, спакойна. У вёсцы няма праблем (ну і трэба ж разумець, што мы дзетак кормім, і ўсе на пасяўной, куды падзець дзяцей). І праблем там няма. ВРВІ ўжо скончыліся», – сказаў Аляксандр Лукашэнка падчас паездкі ў Лідскі раён.

Паводле яго, калі дзеці «могуць недзе займацца – хай займаюцца».

«Калі ў горадзе дзесьці, то тыдзень павінен сысці на павольнае ўцягванне дзяцей да канца тыдня пасля Вялікадня ў адукацыйны працэс. Трэба паступова пачынаць вучыцца. А той тыдзень хто індывідуальна, хто ў школу прыйдзе… Але трэба раскручваць гэты працэс», – заявіў Лукашэнка.

Hавiны
Навучанне пасля канікулаў: ідзем у школу ці сядзім дома?
2020.04.16 17:44

Вясновыя вакацыі ў Беларусі былі запланаваныя з 30 сакавіка па 4 красавіка. Але затым ва ўмовах распаўсюду каронавіруса яны былі двойчы працягнутыя.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў