Міністр абароны Латвіі: Мы не супраць дамовы Беларусі з NATO

Дачыненні паміж Латвіяй і Беларуссю – добры прыклад таго, як маглі скласціся дачыненні паміж Латвіяй і Расеяй. Такую думку міністр абароны Латвіі Артыс Пабрыкс выказаў у размове з Сяргеем Пелясою. Якія пагрозы найбольш актуальныя сёння для Латвіі? Што такое стратэгія абароны вожыка і што афіцыйная Рыга думае пра перспектыву падпісання дамовы паміж Беларуссю і NATO? Адказы – у інтэрв’ю са штаб-кватэры Паўночнаатлантычнага альянсу ў Бруселі.

Якія праблемы і пагрозы бяспекі найбольш актуальныя сёння для Латвіі?

Я думаю, што ў свеце пагрозы шмат для якіх дзяржаваў вельмі падобныя. Гэта і цывільныя праблемы – напрыклад, пажары ў лясах, індустрыйныя праблемы, таксама вірусы, хваробы. Калі казаць пра ваенныя праблемы, то, вядома, пасля вайны Расеі з Грузіяй і Украінаю нашае разуменне стасункаў з Расеяй трохі пагоршылася, бо няма ўжо такога даверу. Калі ў нас ёсць агульная мяжа, мы хочам больш гарантыяў для сябе, бо мы невялікая дзяржава. У нас была акупацыя ў 1940 годзе, мы ведаем, што гэта такое. Мы больш нічым не хочам рызыкаваць.

Ці расейцы лічаць беларускае войска надзейным? Інтэрв’ю з Паўлам Фельгенгаўэрам

Якая стратэгія абароны Латвіі ды якое месца ў ёй займае NATO?

NATO займае вялікае месца. Я б хацеў сказаць, што цяперашняя абарона Латвіі стаіць на дзвюх нагах. Гэта салідарнасць з NATO, мы сябры Еўразвязу і NATO, то бок напад на Латвію азначае напад на ўвесь альянс. З іншага боку, вядома, кожны чалец альянсу павінен выконваць хатнюю працу. Мы не можам сядзець склаўшы рукі ды спадзявацца, што хтосьці прыйдзе і зробіць працу за нас. Зыходзячы з гэтага, мы паляпшаем сваю абарону. Рэч у абароне, а не ў нападзе, я не думаю, што суседнія дзяржавы баяліся б агрэсіі з латвійскага боку. Думаючы пра сваю асабістую абарону, мы б хацелі выглядаць як вожык: мы маленькія, але, калі ласка, не чапайце нас, бо мы таксама можам прадаць сябе дорага. Гэта наш другі галоўны прынцып. Таму мы цяпер працуем над канцэпцыяй усеагульнай грамадскай абароны. Гэта азначае навучанне нашых жыхароў і г. д.

Наколькі вядома, усе тры балтыйскія дзяржавы традыцыйна, у адрозненне нават ад іншых краінаў, робяць вялікую стаўку на добраахвотніцкія фармаванні, у тым ліку Латвія. Якое месца займаюць гэтыя добраахвотніцкія часткі ў сістэме абароны? Яны даволі шматлікія.

Яны цалкам інтэграваныя ў сістэму абароны. Гэта людзі, якія свой асабісты час прысвячаюць навучанню. У нас дзесьці 30 % з тых, хто ўваходзіць у апалчэнне, трэнуюцца да трыццаці або нават больш дзён за год. Гэта не толькі на паперы, яны робяць сваю працу. І я вельмі задаволены, бо гэта людзі з вялікаю матывацыяй.

Лукашэнка і NATO шукаюць адказ на ракеты Пуціна

Як бы вы маглі ацаніць супрацу з Беларуссю ў сферы бяспекі? Гэта саюзнік Расеі, але ўсё ж у розных міжнародных пытаннях у Беларусі іншая пазіцыя. Ці Беларусь – гэта бяспечны сусед?

Мы разумеем, што ў Беларусі цяжкая сітуацыя, бо гістарычна яна заўсёды была саюзнікам Расеі. З іншага боку, Беларусь – вельмі добры сусед для Латвіі. У нас праблемаў надзейнасці з Беларуссю няма. Мы думаем, што ў нас вельмі добры кантакт. Калі ёсць праблема, мы можам адзін аднаму патэлефанаваць, то бок ёсць давер паміж палітыкамі абедзвюх дзяржаваў. Мы таксама бачылі крызісы, калі пажар дзе-небудзь ці штосьці яшчэ, і мы можам адзін аднаму дапамагаць. Я думаю, што дачыненні паміж Латвіяй і Беларуссю – добры прыклад, як маглі скласціся дачыненні паміж Латвіяй і Расеяй.

Сёлета чакаецца візіт Лукашэнкі ў Рыгу. Мы ўсе яго чакаем. Як думаеце, ці не прыйшоў момант, каб Беларусь палепшыла стасункі з NATO ў цэлым? Можа, варта падумаць пра падпісанне дамовы пра бяспеку ў абмене інфармацыяй паміж Беларуссю і NATO?

Я думаю, што ў цяперашняй сітуацыі Латвія б не супраціўлялася такой дамове. Мы мяркуем, што стасункі паміж NATO і Беларуссю, ЕЗ і Беларуссю таксама павінныя палепшыцца, бо мы суседзі. Мы заўсёды зыходзілі з таго, каб дачыненні з суседзямі мы таксама маглі палепшыць.

Калаж з фота: Maxim Guchek/TASS/Forum; Aleksey Nikolskyi/Zuma Press/Forum

Сюжэт выйшаў у праграме «ПраСвет» 21.02.2020

Іншыя тэмы выдання:

БелАЭС нязгоды: як Астравец пасварыў Менск і Маскву

Пампезна, але амаль безвынікова. Што прынёс візіт Лукашэнкі ў «аазіс стабільнасці»?

Палкоўнік Леанід Спаткай пра Беларусь у ТОП-10 мілітарызаваных дзяржаваў

Галоўнае – без панікі! Ці каронавірус самы небяспечны?

Менскія мірныя дамоўленасці пад пагрозай

 

Hавiны