Міністэрства абароны абяцае, што ў дзяржаўным суботніку 20 красавіка ад Узброеных сілаў Беларусі прымуць удзел больш за 50 тысяч чалавек.
Цікава, што паводле апошніх дадзеных колькасць беларускай арміі складае амаль 65 тысяч чалавек з улікам цывільнага персаналу. Непасрэдна вайскоўцаў – 46 тысяч.
Як паведамляе сайт Мінабароны, падчас суботніку асноўныя намаганні вайскоўцаў будуць накіраваныя на навядзенне парадку на замацаваных за вайсковымі часцямі мемарыялах і помніках, месцах баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Другой сусветнай вайны, добраўпарадкаванне тэрыторыяў і паркаў воінскіх частак.
У суботніку прыме ўдзел і міністр абароны Андрэй Раўкоў. Ён разам з афіцэрам Генеральнага штабу і Мінабароны будзе саджаць дрэвы ў Крупскім вайсковым лясгасе.
ІІ belsat.eu