Лукашэнка падпісаў указ «Аб звальненні ў запас і прызыў на тэрміновую васковую службу»


Згодна з дакументам прадугледжваецца прызваць у жніўні – лістападзе бягучага года на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве, грамадзянаў Беларусі мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрмінаванне ад прызыву, а таксама грамадзянаў прызыўнога ўзросту, якія страцілі права на адтэрмінаванне, паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.

Паводле паведамлення выкананне ўказа дасць магчымасць забяспечыць патрэбы Узброеных сілаў, іншых войскаў і вайсковых фармаванняў у ваеннаслужачых тэрміновай службы і службы ў рэзерве.

Адначасова дакументам прадугледжваецца звальненне ў запас ваеннаслужачых тэрміновай вайсковай службы, якія выслужылі вызначаныя тэрміны.

Тым часам у Беларусі абмяркоўваюцца новыя правілы прызыву ў войска. Згодна з прапановаю дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, адтэрміноўку па вучобе трэба даваць толькі адзін раз. А гэта значыць, што навучанне ў ВНУ пасля каледжу і працяг адукацыі ў магістратуры без службы ў войску будуць немагчымыя.

У інтэрнэце супраць законапраекту падпісаліся ўжо больш за 10 тысячаў чалавек.

Аб’ектыў
«Як можа быць прэстыжным беднае войска?» Беларусаў навучаць любіць войска
2019.07.14 21:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў