Лукашэнка даў згоду на агульную валюту ў так званай Саюзнай дзяржаве


Лукашэнка заяўляе, што не супраць увядзення агульнай валюты ў Саюзнай дзяржаве. Але гэта мусіць быць не расейскі рубель.

Пра гэта Лукашэнка заявіў падчас сустрэчы напярэдадні 100-годдзя беларускай дыпламатычнай службы, паведамляе Интерфакс.

«Саюз – калі ласка. Аб’яднанне – калі ласка, але толькі гэта людзі павінны вырашыць, а не мы. Мы не адмаўляемся ні ад аднаго тэзіса. Калі нехта мне пачынае казаць пра абʼяднанне, то ізноў жа з даху: давай валюту агульную. Мы не супраць агульнай валюты, але гэта павінна быць агульная валюта, а не валюта Цэнтрабанку Расеі. Павінен быць эмісійны цэнтр, створаны на роўных умовах. Калі вы прыводзіце прыклад ЕЗ, добра – на прынцыпах Еўразвязу. Але каб умовы былі роўныя і падыход», – заявіў беларускі кіраўнік.

«Вы хочаце падатковую, мытную палітыку ўніфікаваць? Згодзен. Таксама сказаў у мінулы раз: але на найлепшых традыцыях і ўмовах, возьмем усё найлепшае ў беларусаў і расейцаў. Але не так: мы – вялікія, вы – малыя, давайце рабіце так, як у нас», – працягнуў кіраўнік дзяржавы.

ВІДЭА
Лаўроў: Адзіная Канстытуцыя пакуль немагчымая, але валюта і падаткі – так
2019.01.16 12:49

СК, belsat.eu

Стужка навінаў