Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Міхаіл Мясніковіч заявіў у пятніцу, што любыя крокі па развіцці саюзнай дзяржавы і ЕАЭС павінны прадпрымацца толькі пры захаванні суверэнітэту краіны і няўхільна ўлічваць яе нацыянальныя інтарэсы.
«Хачу звярнуць увагу на актуальнасць пытанняў суадносінаў нацыянальнага і наднацыянальнага права з улікам далейшага ўдасканалення права Еўразійскага эканамічнай саюзу і саюзнага будаўніцтва Беларусі і Расеі. Гэта новая функцыя і Нацыянальнага сходу, і Канстытуцыйнага Суду», – заявіў Мясніковіч.
Ягоныя словы цытуюцца ў паведамленні прэс-службы Савету Рэспублікі.
«Мы лічым, што любыя крокі па развіцці нашых ключавых інтэграцыйных аб’яднанняў – Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС – павінны прадпрымацца пры захаванні суверэнітэту, незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці, Канстытуцыі і іншых атрыбутаў дзяржаўнасці», – падкрэсліў чыноўнік.
Пасля інтэрвʼю Бабіча расейскаму агенцтву «РИА-Новости», дзе ён заклікаў Беларусь «не вучыць Расею» паміж паслом РФ і МЗС Беларусі завязалася дыскусія. Афіцыйны Менск назваў пасла «падаючым надзеі бухгалтарам», які «не разумее розніцы паміж федэральнай акругай і незалежнай дзяржавай».
У адказ Бабіч назваў словы прэс-сакратара беларускага знешнепалітычнага ведамства «балбатнёй». Абодва бакі параілі адзін аднаму праяўляць больш павагі да сваіх дыпламатаў.
Нагадаем, 18 сакавіка ў Менску адбудзецца прэсавая канферэнцыя Бабіча, прысвечаная 5-й гадавіне «уваходжання Крыму ў склад РФ». Анексія Крыму адбылася ў сакавіку 2014 года.
КА, belsat.eu