Два прысуды двум чыноўнікам – атрымайце і распішыцеся!

У адзін і той жа дзень абвясцілі прысуды па справе экс-памочніка прэзідэнта Сяргея Раўнейкі і экс-намесніка старшыні Менскага гарвыканкама Андрэя Дамарацкага. Аднаму інкрымінавалі хабар у памеры 200 тысяч долараў, другому – 3,5 тысяч.

Абодвум уляпілі па дванаццаць гадоў пазбаўлення волі. Атрымліваецца, год свабоды Раўнейкі ацанілі прыкладна ў 16 666 долараў ЗША, год свабоды Дамарацкага – у 291 долар. Пра Дамарацкага вядома таксама, што яму прысудзілі канфіскацыю маёмасці.

Hавiны
Экс-памочніка Лукашэнкі пакаралі 12 гадамі зняволення
2019.07.05 10:54

Аб сваім былым памочніку Аляксандр Лукашэнка сам казаў, што той паводзіў сябе «як сапраўдны бандыт»:

«Скажу шчыра, тут перш за ўсё спрацавалі дэкларацыі аб даходах. Калі вывучэнне ішло кадравае, я задаў пытанне, адкуль такая раскоша: аўтамабілі да дзясятка, кватэры да дзясятка. Не можа звычайны чыноўнік і яго сям’я так жыць. Мы бачылі, што размаўляючы з бізнесменамі як паніч сябе паводзіў. Некаторыя бізнесмены звязаныя з чыноўнікамі, так чыноўнік нешта ім робіць. А гэты, дапусцім, каб у Гарадзенскай вобласці тытунём гандлявалі, кажа: вы мне плаціце за гэта. Паводзіў сябе як злачынец, самы сапраўдны бандыт».

І пасля ўсіх праверак Раўнейку, тым не менш, прызначылі спачатку на высокую пасаду ў Камітэт дзяржаўнага кантролю, потым – памочнікам да прэзідэнта, і толькі потым арыштавалі.

А пра Андрэя Дамарацкага казалі, наадварот, зусім іншае. Вось што напісаў на сваёй старонцы ў фэйсбуку вядомы дзеяч бізнес-супольнасці Уладзімір Карагін:

«Шмат гадоў па грамадскай лініі аб’яднанняў прадпрымальніцтва сустракаўся з рознымі людзьмі, навучыўся параўноўваць, і з ім неаднаразова абмяркоўваў праблемы і пытанні… Заўсёды прынцыпова, заўсёды бескарысліва – і раптам такое абвінавачванне!!! У яго прыстойнасці не было і ценю сумневу. Я ніколі не абараняў хабарнікаў і карупцыянераў, вось чаму тут не магу прамаўчаць! Да мяне не звярталіся ні адвакат, ні нехта яшчэ. Думаў, спадзяваўся, чытаючы рэпартажы з залы суда, што нехта ашальмаваў, «падставіў», што разбяруцца!! Але ж павінна быць справядлівасць!!! Прашу тых, ад каго гэта залежыць, дасканала разабрацца!!! Не дапусціць памылкі, несправядлівасці! Дзе доказы??? Змяніце меру стрымання, адпусціце дадому пад падпіску або паручыцельства, спакойна разбярыцеся!!!!! Будзе страшнай памылкай пакараць нявіннага чалавека».

❗️❗️❗️13 дет лишения свободы грозит Бывшему зам .Главы Мингорисполкома Андрею Доморацкому…( ?!!!)….Я Много лет по…

Opublikowany przez Владимир Карягин Wtorek, 25 czerwca 2019

 

 

Hавiны
Вынесены прысуд былому намесніку старшыні Менгарвыканкаму
2019.07.05 11:58

Пагадзіцеся: ацэнкі вельмі розныя. Прэзідэнт, які назначыў сваім памочнікам чалавека, на якога яшчэ да прызначэння палі падазрэнні, ацэньвае яго як бандыта. І вядомы ў бізнес-колах грамадскі дзеяч ацэньвае чыноўніка, як чалавека, які дзейнічаў «заўсёды прынцыпова, заўсёды бескарысліва». Нават сумы гэтым людзям інкрымінаваліся розныя. А прысуд далі аднолькавы.

Hавiны
«Не адпаведна чыну бяруць». Што хаваецца за гучнымі карупцыйнымі справамі?
2019.02.22 18:18

«Адны бяруць хабар, другія – не. А прысуд аднолькавы»

Я не быў знаёмы ні з першым, ні з другім. Але, як мне здаецца, абедзве працытаваныя мною ацэнкі справядлівыя. А вось прысуд, на маю думку, не вельмі справядлівы. За судом над Дамарацкім, які ў адрозненне ад суду над Раўнейкам быў адкрытым, я сачыў. І бачыў, як мітусяцца людзі, чые паказанні сталі асновай для абвінавачвання і прысуду, чытаў, што пісалі пра паводзіны сведкаў, абвінавачвання і абароны калегі-журналісты. Але суд, мяркуючы па ўсім, ці то не звярнуў увагі на гэтую мітусню, ці то – наадварот – звярнуў. Ёсць, праўда, надзея на тое, што прысуд суда першай інстанцыі будзе скарэктаваны вышэй стаячымі, але надзея гэтая слабая.

Ёсць дзве катэгорыі чыноўнікаў. Адны бяруць хабар і разумеюць, што рана ці позна іх пасадзяць – альбо не разумеюць гэтага, але шчыра вераць у сваю беспакаранасць. Пры гэтым заслугі іх перад дзяржавай і грамадствам больш чым сумнеўныя, бо заслугі спадара Раўнейкі, напрыклад, зусім не відавочныя. А другія хабараў, мяркуючы па ўсім, не бяруць, і нават нейкія дзелавыя якасці дэманструюць, і паводзяць сябе больш-менш прыстойна, што адзначаюць іх суразмоўцы – як у выпадку з Дамарацкім ад Уладзіміра Карагіна да Антона Матолькі. Але прысуд аднолькавы. І лёс аднолькавы.

Заплачу 1000$ за информацию(желательно с доказательствами) о том, кому перешёл дорогу Andrei Damaratski. Либо за…

Opublikowany przez Antona Motolkę Piątek, 5 lipca 2019

Можа быць, справа не ў асабістых якасцях, а ў самой сістэме? Сістэма падштурхоўвае чыноўнікаў да парушэння закона. Хто паслабей духам і сумленнем, які б пост ён ні займаў, – паддаецца зачараванню магчымасцяў і пачынае грабці, грабці, грабці пад сябе – у дакладнасці са спісам, агучаных Аляксандрам Лукашэнкам. Хто памацней сумленнем – спрабуе выстаяць і ўстрымацца, не маючы пры гэтым ніякіх гарантый, што яго добрасумленнасць будзе ацэненая і ўзнагароджаная. Але фінал будзе аднолькавы: калі сістэме спатрэбіцца перамалоць абодвух і замяніць іншымі, яна гэта зробіць.

Не разумеюць чыноўнікі, што адзіная гарантыя рэальнай бяспекі і справядлівага прысуду – дэмакратыя, свабодная прэса, незалежны суд. Гэта значыць, вядома, разумеюць – але ўжо пасля арышту. А некаторыя, мяркуючы па ўсім, і пасля арышту, і суда, і нават пасля адбыцця тэрміну пакарання не разумеюць.

Цікава, Раўнейка з Дамарацкім зразумелі?

Чытайте іншыя тэксты аўтара:

Меркаванні
Святочная трагедыя
2019.07.04 13:22

/ІР

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў