Цана квадратнага метра жытла ў Беларусі за год вырасла на чвэрць


Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, цана жытла ў Беларусі ў I квартале 2024 года склала ў сярэднім 3012,1 рубля за м² – на 588 рублёў больш, чым у I квартале 2023-га.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Кот ў акне. Дзісна, Мёрскі раён, Беларусь. 31 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

На першасным рынку (новыя кватэры і дамы) цэны выраслі толькі на 12,9 %, тады як на другасным (перапродаж) – на 24,8 %. Найбольш падаражалі трохпакаёвыя кватэры на другасным рынку: на 27,6 %.

Сярэднія цэны, паводле Белстату, цяпер такія:

  • 1-пакаёвая кватэра на першасным рынку: 4284,7 рубля за м².
  • 2-пакаёвая кватэра на першасным рынку: 2566,3.
  • 3-пакаёвая кватэра на першасным рынку: 2420,0.
  • 4-пакаёвая і больш на першасным рынку: 3656,6.
  • 1-пакаёвая кватэра на другасным рынку: 3530,7.
  • 2-пакаёвая кватэра на другасным рынку: 2853,4.
  • 3-пакаёвая кватэра на другасным рынку: 2819,3.
  • 4-пакаёвая і больш на другасным рынку: 2720,5.

Чым выкліканы рост цэнаў пры змяншэнні насельніцтва краіны на цэлы Ваўкавыск, Белстат не тлумачыць. Але за I квартал 2024 года новага жытла ўвялі на 10,2 % менш, чым годам раней, а плошча новага жытла для тых, хто стаіць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоваў, скарацілася на 30,4 %. Затое павялічылася ў 2,7 раза плошча арэнднага жытла.

Аналітыка
Беларусь уклала ў арэнднае жытло вайскоўцам і сілавікам паўмільярда рублёў за 2023 год
2024.03.27 06:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў