ДАІ распачне тэставаць дыстанцыйную сістэму кантролю кіроўцаў


У рэгіёнах Беларусі ДАІ ў бліжэйшы час пратэстуе новую сістэму для дыстанцыйнага правярання кіроўцаў. Пра гэта падчас пасяджэння круглага стала ў Палаце прадстаўнікоў паведаміў начальнік УДАІ МУС Дзмітрый Карзюк

Па словах начальніка УДАІ, сістэма «Мабільны інспектар» у бліжэйшы час будзе тэставацца ў рэгіёнах піша БЕЛТА. Устаноўленая на планшэты, яна дазволіць супрацоўніку ДАІ не спыняць кіроўцаў для праверкі а таксама хутчэй яе праводзіць.

«Сама сістэма пабудавана так, каб дыстанцыйна праверыць кіроўцу на наяўнасць правоў, меддаведкі, праходжання тэхагляду і гэтак далей», – сказаў Дзмітрый Карзюк.

Ён растлумачыў, што гаворка ідзе пра сканаванне нумару. Увядзенне сістэмы дазволіць скараціць таксама час правярання, калі кіроўцу для яе ўсё ж прыйшлося спыніць. Усю неабходную інфармацыю інспектар ДАІ атрымае, пасля сканавання пасведчання кіроўцы. Дзмітрый Карзюк анансаваў змены і ў правядзенні тэарэтычнага іспыту пры здачы на ​​правы.

Аб’ектыў
Дзяржава ўвяла ільготы на размытненне легкавых аўтаў з Еўразвязу
2019.04.11 22:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў