Блогера пакаралі 60-соднямі арышту, але яго чакае яшчэ тры суды


Відэаблогера з Воршы Змітра Казлова асудзілі да адміністрацыйнага арышту паводле чатырох пратаколаў. Кожны раз суд прызначаў яму пакаранне ў выглядзе арышту на 15 дзён. Такім чынам блогер за кратамі правядзе 60 дзён, распавёў «Белсату» праваабаронца Ігар Казмерчак.

Зміцер Казлоў, вядомы блогер Шэры кот адбывае пакаранне з з 25 снежня.

«Яго пасадзілі паводле рашэння Ленінскага суда гораду Менску за ўдзел у акцыі 9 снежня. З таго моманту ў яго было яшчэ тры суда. 9 студзеня яго асудзілі за ўдзел у акцыі 21 снежня. 10 студзеня быў суд за акцыю 20-га і 13 студзеня чарговы суд за заклік у несанкцыянаваных акцыях. Агулам было над ім чатыры суда, якія вынеслі па 15 дзён арышту», – распавёў «Белсату» праваабаронца Ігар Казмерчак.

Зміцер Казлоў, блогер Шэры кот на акцыі 21 снежня ў Менску. Фота belsat.eu

Гэта абсалютны рэкорд у адміністрацыйнай практыцы, адзначае праваабаронца. Пры гэтым пераслед блогера не спынены. Яго чакае яшчэ шэраг судоў.

«На 27 студзеня ў яго прызначаны чарговы суд, які пераносіўся два разы. Гэта за ўдзел у акцыі 8 снежня. І яшчэ ў яго два пратаколы за заклікі да ўдзелу ў акцыях. За кожную акцыю асобны пратакол, адпаведна, яшчэ тры суды адназначна чакае. А якія вынікі судоў – або штраф, або арышт – невядома. Сам Зміцер падчас сустрэчы з адвакатам сказаў, што чакаць яго варта толькі на святы ў траўні», – кажа праваабаронца Ігар Казмерчак.

Hавiны
Беларусы сабралі 20 тысячаў долараў на штрафы ўдзельнікам акцыяў за незалежнасць
2020.01.18 06:41

СК belsat.eu

Стужка навінаў