Расейскія вытворцы хлебабулачных вырабаў заяўляюць пра шэраг абмежаванняў для ўвозу іх прадукцыі ў Беларусь.
Гэта пытанне абмяркоўвалася 3 кастрычніка ў Смаленску на сустрэчы экспертаў Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) і прадстаўнікоў бізнесу Еўразійскай эканамічнай саюзу (ЕАЭС).
Таксама ўдзельнікі скардзіліся на дэмпінг коштаў з боку беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі ў Расеі, паведамілі ў ЕЭК.
Апроч таго, абмяркоўвалася стварэнне новых зонаў вольнага гандлю краін ЕАЭС з іншымі краінамі свету ды ўзаемнае прызнанне Беларуссю і Расеяй пасведчанняў кіроўцы.
МГ belsat.eu