Легендарны нарвежскі біятланіст усё ж паедзе на Алімпіяду.
Васьміразовы алімпійскі чэмпіён Уле Эйнар Б’ёрндален будзе часткай зборнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях у паўднёвакарэйскім Пхёнчангу. Пра гэта спартовец распавёў выданню vg.no.
«Я трэніраваўся, але было некалькі дзён, калі рабіць гэта не выглядала разумным рашэннем. У астатнія дні трэніраваўся няшмат. У любым выпадку я не правёў аптымальнай падрыхтоўкі з папярэдне праведзенай інтэнсіўнай сесіяй. А ў такім разе не варта бегчы чэмпіянат Еўропы. Нягледзячы ні на што, гэта міжнародны турнір, а я ніколі не выступаў на турнірах без прыстойнай падрыхтоўкі. Так што маім рашэннем было саступіць месца іншым», – так Б’ёрндален пракаментаваў адмову ад выступу на чэмпіянаце Еўропы.
Пасля біятланіста не ўключылі ў склад зборнай Нарвегіі на Алімпіяду-2018.
Спартовец заявіў, што яму было няпроста прыняць факт, што Гульні ў Паўднёвай Карэі пройдуць без яго. Адолець расчараванне яму дапамагла жонка, трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар’я Домрачава і дачка.
27 студзеня Уле-Эйнар Б’ёрндалену спаўняецца 44 гады. Пачынаючы з 1994 года ён выступіў на 6 зімовых Алімпіядах, заваяваўшы на іх 13 узнагарод (сярод іх 8 залатых). Зʼяўляецца 20-кратным чэмпіёнам свету і 6-кратным уладальнікам Кубка свету.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu