Анархісты зладзілі акцыю ў Менску паблізу гатэля «Marriott» дзе адбываецца форум «Менскага дыялогу». Высокапастаўленыя чыноўнікі і дыпламаты змаглі пабачыць лозунгі і плакаты з надпісамі пра «шчаслівае жыццё ў дыктатуры», акрамя таго актывісты распавядалі ўдзельнікам канферэнцыі пра праблемы з дэмакратыяй у Беларусі.
Акцыя прайшла побач з дазволеных пікетам па зборы подпісаў за вылучэнне ў дэпутаты прадстаўнікоў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
СК belsat.eu