Адзін паехаў паскандаліць з жонкай, а другі на рыбалку. Беларусаў штрафуюць за парушэнне самаізаляцыі


23 красавіка «Рэгіянальная газета» паведаміла, што жыхара Вялейкі, які парушыў правілы самаізаляцыі, аштрафавалі на Br 1080.

Паводле вялейскіх міліцыянтаў, мужчына, знаходзячыся на самаізаляцыі, пакінуў месца жыхарства, каб палавіць рыбу. 21 красавіка яго аштрафавалі на 40 базавых велічынь – Br 1 080.

Мясцовыя праваахоўнікі цвердзяць, што пакуль гэта адзіны выпадак на Вялейшчыне.

21 красавіка, у судзе Мядзельскага раёну разгледзелі яшчэ дзве адміністрацыйныя справы аб парушэнні правілаў самаізаляцыі, піша выданне «Нарачанская зара».

Дальнабойнік, які меўся знаходзіцца на самаізаляцыі ад 14 да 27 красавіка па месцы жыхарства, на трэці дзень каранціну паехаў да жонкі і ўчыніў скандал. Мужчыну аштрафавалі на Br 1080.

У той жа дзень за парушэнне самаізаляцыі аштрафавалі жыхарку курортнага пасёлку Нарач. Жанчына выйшла ў двор шматкватэрнага дому без маскі і «кантактавала з непаўналетнім». Сваю віну яна не прызнала. Яе аштрафавалі на Br 810.

Нагадаем, што на самаізаляцыю адпраўляюць кантакты першага ўзроўню, а пры наяўнасці рэспіраторных сімптомаў у хаце мусяць заставацца і кантакты другога ўзроўню.

Hавiны
Абагналі 42-мільённую Украіну. У Беларусі 8022 інфікаваных і +741 выпадак цягам содняў
2020.04.23 16:43

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў