Рэжым Нікаляса Мадура стварыў спецыяльныя групы, гэтак званыя эскадроны смерці, якія забіваюць прыхільнікаў апазіцыі. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы ААН, піша Reuters.
Тэрмін «эскадроны смерці» паўстаў у другой палове XX стагоддзя ў Лацінскай Амерыцы і выкарыстоўваўся ў дачыненні да ўзброеных групаў, якія займаліся пазасудовымі забойствамі і катаваннямі ў палітычных мэтах.
ААН паведамляе пра забойства 5287 чалавек у 2018 годзе і 1569 чалавек за першыя пяць месяцаў 2019 года. Сілавікі тлумачаць выкарыстанне зброі супрацівам людзей падчас арышту. Аднак насамрэч гаворка ідзе пра спланаваныя пазасудовыя пакаранні, лічаць у ААН.
Відавочцы апісваюць «эскадроны смерці» як мужчынаў у чорным камуфляжы і ў масках, яны прыязджалі пікапамі без нумарных знакаў. У ААН лічаць, што гаворка ідзе пра байцоў спецпадраздзялення FAES. Сілавікі «ўрываюцца ў дамы і нападаюць на жанчын», падкідваюць сваім ахвярам наркотыкі або зброю.
ІІ belsat.eu