МЗС Літвы падрыхтаваў законапраекты скасавання гандлёвых дамоваў з Беларуссю і Расеяй


Міністэрства замежных справаў Літвы прапануе ўраду разарваць пагадненні гандлёва-эканамічнай супрацы з Беларуссю і Расеяй. Праекты пастановаў ужо апублікаваныя, паведамляе LRT.

Сцяг Літвы.
Фота: nedelia.lt

Супраца з Беларуссю і Расеяй фактычна прыпыненая праз агрэсію супраць Украіны, таму пагадненні трэба дэнансаваць, мяркуе МЗС Літвы.

«Пасля прыняцця праектаў пастановаў наконт дэнансацыі ўрад Расейскай Федэрацыі і, адпаведна, урад Рэспублікі Беларусь будуць праінфармаваныя пра пастановы, датычныя скасавання пагадненняў, праз дыпламатычныя каналы», – піша ведамства.

Гандлёвае пагадненне з Беларуссю было падпісанае ў снежні 1994 года, а з Расеяй – у лістападзе 1993 года. Таксама былі створаныя двухбаковыя камісіі. Аднак літоўска-беларуская камісія не збіралася з 2015 года, а літоўска-расейская – з 2011 года.

У МЗС Літвы лічаць, што ніякіх негатыўных наступстваў для Літвы скасаванне пагадненняў не нясе.

Hавiны
Літва хоча пазбаўляць дазволу на жыхарства беларусаў, якія ездзяць на радзіму часцей, чым раз на месяц
2024.02.14 15:36

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў