Літва хоча пазбаўляць дазволу на жыхарства беларусаў, якія ездзяць на радзіму часцей, чым раз на месяц


Кіраўнік камітэту Сейму Літвы ў нацыянальнай бяспецы Лаўрынас Касчунас прапанаваў пазбаўляць дазволаў на жыхарства расейцаў і беларусаў, якія рэгулярна наведваюць краіны свайго грамадзянства, піша LRT.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: Delfi

Касчунас лічыць, што пазбаўляць дазволаў на жыхарства трэба тых, хто ездзіць у Расею і Беларусь часцей, чым раз на месяц на працягу года.

Акрамя таго, Касчунас збіраецца зарэгістраваць прапанову аб забароне балатавацца і галасаваць на муніцыпальных выбарах грамадзянам Расеі і Беларусі з сталым дазволам на жыхарства ў Літве.

Сейм Літвы 12 лютага ў першым чытанні ўхваліў прапанову працягнуць абмежаванні супраць грамадзянаў Расеі і Беларусі на год – да 2 траўня 2025 года.

Hавiны
Сейм Літвы разгледзіць прапанову падоўжыць і ўзмацніць санкцыі супраць беларусаў
2024.02.12 13:57

Сейм Літвы ўвёў санкцыі супраць беларусаў і расейцаў увесну 2023 года. Яны ўключаюць абмежаванні на выдаванне віду на жыхарства Літвы і візаў. Для расейцаў таксама ўведзеная забарона на перамяшчэнне праз мяжу і набыццё нерухомасці. Некаторыя палітычныя сілы ў Літве выступаюць за ўраўнаванне абмежаванняў супраць беларусаў з тымі, якія ўведзеныя супраць расейцаў.

Hавiны
У Літве хочуць закрыць яшчэ два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю
2024.02.06 16:08

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў