У Драгічыне затрымалі прынамсі шэсць чалавек, адзін у рэанімацыі – «Берасцейская вясна»


У Драгічыне і вёсцы Сварынь 16 студзеня былі жорстка затрыманыя як мінімум шэсць мужчынаў, паведамляюць праваабаронцы «Берасцейскай вясны». Адзін мужчына трапіў у рэанімацыю, далейшы ягоны лёс невядомы.

Паводле звестак праваабаронцаў, сілавікі нібыта шукалі зброю: падчас ператрусаў зрывалі падлогі і навясныя столі ў хатах, выбівалі шыбы ў машынах. Крыніца праваабаронцаў паведаміла, што адзін з затрыманых «доўга ляжаў на вуліцы на зямлі ды сыходзіў крывёю, пазней яго даставілі ў рэанімацыю».

Затрыманых, як пішуць праваабаронцы, аб’ядноўвае тое, што яны займаліся памежным гандлем – «чаўночным бізнесам» з вялікімі абаротамі, які перайшоў ім яшчэ ад бацькоў. Выказваюць здагадку, што «КДБ магло захацець падпарадкаваць сабе гэтую дзейнасць».

Вядома, што станам на 17 студзеня прынамсі адзін затрыманы быў вызвалены, лёс іншых невядомы. Іншыя крыніцы пра гэтыя затрыманні не паведамляюць.

Hавiны
Арышт сына пісьменніка і суд над дырэктарам Гомельскага лялечнага тэатра
2024.01.17 23:13

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў