Пасля закрыцця «Баброўнікаў» чэргі на мяжы з Літвой выраслі ў 2-4,5 разы – ДПК


Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі паведамляе пра істотны рост чэргаў аўтамабіляў на мяжы з Літвой пасля закрыцця Польшчай працы памежнага пераходу «Баброўнікі» (з беларускага боку – «Бераставіца»).

Репортаж с польско-белорусской границы, пограничный контроль, проверка, грузовик, пограничный пункт Бобровники на границе с Польшей, транспортный контроль, дальнобойщики, большегрузы
З пачатку снежня чэргі з фураў сталі большымі на 20 %. Памежны камітэт Беларусі сцвярджаў, што толькі тры з дзевяці еўрапейскіх пунктаў пропуску выканалі дамоўленасці аб афармленні грузавікоў за мінулыя содні (11 снежня 2021 года). Каманда «Белсату» спраўдзіла, як сітуацыя з чаргой выглядае на памежным пераходзе «Баброўнікі» на польска-беларускай мяжы, куды накіраваўся паток фураў пасля закрыцця пераходу ў Кузніцы 10 лістапада 2021 года. У параўнанні з лістападам, калі ў першыя дні чарга перад «Баброўнікамі» цягнулася на 28 км, гэтым разам яна працягнулася ў сярэднім на 15 км. Некаторыя з кіроўцаў звязваюць наяўнасць корку з новым правілам, якое датычыць навігацыйных пломбаў. Паўгода таму абавязалі ставіць на фуры з Літвы, цяпер – яшчэ і з Польшчы. Гміна Баброўнікі, Польшча. 13 снежня 2021 года.
Фота: ЮШ / Белсат

Гэта, заявілі ў ДПК, прывяло да размеркавання транспартных патокаў на іншыя маршруты. У большай ступені павялічылася нагрузка на літоўскі кірунак – вялікая колькасць цяжкавікоў на ўезд у Літву павялічылася ў 4,5 разы, а легкавых – у 2 разы.

Той жа факт, што ўлады Літвы спынілі ўзаемадзеянне з памежнымі і мытнымі службамі Беларусі, спрычынілася да таго, за мінулы тыдзень праз літоўскія пункты ў Еўразвяз штодня праязджала толькі каля 52% фураў ад нормы.

Станам на 12.00 17 лютага грузавы транспарт фіксуецца перад літоўскімі пунктамі пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог), Шальчынінкай (Беняконі) і Райгардас (Прывалка) і польскім – Казловічы (Кукурыкі). Легкавыя аўто чакаюць уезду на ўсіх маршрутах руху ў Літву і перад польскім пунктам пропуску Цярэспаль (Берасце).

Разбор
Польшча закрыла пункт пропуску «Баброўнікі»: Навошта ўсё гэта і як цяпер ездзіць
2023.02.10 20:31

Польшча закрыла адзін з двух пунктаў пропуску для насельніцтва і транспарту праз польска-беларускую мяжу «з меркаванняў інтарэсаў нацыянальнай бяспекі». Не афіцыйна гэта называюць «варшаўскім прывітаннем за Пачобута». Вядомага журналіста і актывіста незалежнага Саюзу палякаў Анджэя Пачобута напярэдадні пакаралі жорсткім прысудам – 8 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму – і за тое, што журналіст і за тое, што паляк.

Таксама, паводле ДПК, Служба аховы дзяржаўнай мяжы пры МУС Літвы «у аднабаковым парадку спыняе ўзаемадзеянне па забеспячэнні бесперабойнага патоку транспарту і павелічэнню прапускной здольнасці аўтадарожных пунктаў пропуску». Пры гэтым беларускі бок падкрэслівае, што не ведае аб прычынах такога рашэння. Супраца вялася дзяржавамі на грунце адпаведнага двухбаковага дакументу ад 4 лістапада 2019 года.

Каментар
Літва спыніла ўзаемадзеянне з беларускімі памежнікамі і мытнікамі. Якія будуць наступствы?
2023.02.16 17:45

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў