Галоўная рэдактарка выдання «Новы час» Аксана Колб пакінула Беларусь


У чэрвені Аксане Колб прысудзілі 2,5 года «хіміі» паводле арт. 342 ч. 1 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Аксана Колб у Facebook напісала, што напярэдадні свайго 54-га дня народзінаў яшчэ не ведала, што ў дадатак да 2,5 года «хіміі» атрымае 13 содняў паводле арт. 19.11 КаАП («Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў») і што яе зноў будуць шукаць следчыя цэнтральнага апарату СК:

«І нават уявіць сабе не магла, што амаль праз месяц буду матляцца па чужых краінах.

Цяпер у мяне няма дому. Але ёсць адна вялікая мара – сядзець у першым шэрагу падчас вялікага трыбуналу, дзе будуць судзіць усіх тых, хто пазбавіў нас радзімы, а кагосьці і свабоды».

Аксана Колб не ўдакладніла, у якой краіне цяпер прабывае.

Гісторыі
Кацярына Колб: Галоўнае, чаму навучыла мяне мама, – разумець важнасць свабоды выбару і змагацца за гэта
2022.06.07 15:09
  • Аксана Колб узначаліла рэдакцыю газеты «Новы час» у 2015 годзе. Летась, у жніўні, выхад папяровай версіі газеты быў спынены, а ў канцы кастрычніка 2021 года ўлады ўчынілі ператрусы ў выданні і заблакавалі сайт novychas.by. Аксану Колб тады даставілі ў Следчы камітэт, але ў той жа дзень адпусцілі. Галоўную рэдактарку зноў затрымалі 20 красавіка 2022 года, ёй выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у мірным шэсці 16 жніўня 2020 года. Да суда яна была пад вартай у СІЗА.
  • 15 чэрвеня Аксане Колб прысудзілі 2,5 года «хіміі». Пасля абвяшчэння выраку жанчыну вызвалілі ў зале суда. Але пасля таго, як прысуд набудзе моц, яна мусіла быць скіраваная ў папраўную ўстанову для адбывання тэрміну.
Аб’ектыў
Аксана Колб: «Хай яны пакуль думаюць, што могуць нас закрыць, прымусіць маўчаць, але праўду не задушыш»
2022.06.15 22:39

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў