На акцыю недармаедаў у Горадні выйшла каля 1000 чалавек. Нягледзячы на тое, што лідараў пратэстнага руху напярэдадні арыштавалі, а Аляксей Янукевіч не змог даехаць да Горадні праз праверку дакументаў ДАІшнікамі, гарадзенцы самаарганізаваліся, зладзілі мітынг і шэсце.
Мітынг не быў дазволены гарадскімі ўладамі, але яны самі туды зʼявіліся. Намесніца старшыні гарвыканкама Зоя Кулеша выйшла да пратэстоўцаў і запрасіла іх у актавую залю на размову. На што ёй адказалі, што размова атрымаецца, толькі калі вызваляць палітзняволеных.
Людзі крычалі «Жыве Беларусь!», «Ганьба!» і абяцалі ў наступны раз прыйсці з віламі.
Пасля акцыі невядомыя ў цывільным затрымалі трох маладых людзей у масках, а таксама актывіста партыі АГП у Горадні Аляксандр Лаўрэнцьеў.
ВЧ