Жыхары Магілёва адклікаюць уласныя подпісы за Лукашэнку


Жыхары аднаго з інтэрнатаў Магілёва даслалі MSPRING.ONLINE заявы, у якіх яны адклікаюць свае подпісы, пастаўленыя за вылучэнне дзейнага кіраўніка краіны кандыдатам на прэзідэнта.

Аўтары зваротаў – Гарбузава А.М. і Нікіцёнак А.У. – заяўляюць, што вырашылі адклікаць свае подпісы за Аляксандра Лукашэнку.

Аб’ектыў
Валянцін Стэфановіч: чэргі на збор подпісаў – візуалізацыя незадаволенасці
2020.06.02 22:24

Паводле іх, у працоўны час 26 траўня да іх у пакоі заявіліся працаўнікі інтэрнату і запатрабавалі падпісацца за вылучэнне дзейнага кіраўніка краіны.

Паводле Гарбузовай, яна паставіла свой подпіс, бо баялася, што яе з трыма дзецьмі могуць выселіць з жытла раней, чым яна паспее дарабіць рамонт у сваёй новай кватэры.

Цяпер жанчына шкадуе пра свой учынак і адклікае подпіс за Лукашэнку, бо «ўся сям’я хоча жыць у цывілізаванай і нармальнай краіне, у якой улада не мае права прыгнятаць свой народ».

Аб’ектыў
Беларусы падпісваюцца за вылучэнне кандыдатаў на прэзідэнцтва
2020.06.01 22:55

«Я раскайваюся ў сваім учынку і прашу адклікаць свой подпіс за дадзенага кандыдата», – растлумачыў у сваёй заяве Нікіцёнак.

Свае заявы магілёўцы накіравалі 2 чэрвеня ў раённую выбарчую камісію.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў