Грамадзянка Украіны заявіла ў міліцыю аб знікненні больш як $ 170 тыс. з дэпазітарнай ячэйкі «Белгазпрамбанку». Цяпер яна перадумала ўкладаць грошы ў Беларусь, піша TUT.by.
Украінка аб згубе грошай з ячэйкі даведалася 26 чэрвеня пасля таго, як прыехала ў Беларусь і наведала галаўны офіс «Белгазпрамбанку», дзе 11 чэрвеня прайшоў ператрус. У дэпазітарнай ячэйцы знаходзілася больш за $ 170 тыс., але скрыня ў ёй апынулася пустой. Жанчына напісала заяву ў банк на імя Надзеі Ермаковай, якая часова кіруе банкам, і выклікала міліцыю ды напісала заяву ў Фрунзенскае РУУС.
Грамадзянка Украіны кажа, што можа пацвердзіць паходжанне грошай, але пра гэта яе ніхто не прасіў перад тым, як забраць іх з ячэйкі.
Банк перадаў зварот у Дэпартамент фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю, бо «зварот змяшчае пытанні, вырашэнне якіх не датычыць кампетэнцыі Белгазпрамбанку», а той – перанакіраваў зварот у КДБ, які расследуе крымінальную справу. Атрымаць каментар у гэтым ведамстве пакуль не ўдалося.
Дагэтуль незразумела, паводле якога прынцыпу адбіралі змесціва вочак.
Раней украінка разглядала магчымасць адкрыць бізнес у Беларусі і, магчыма, укласці грошы ў нерухомасць. Цяпер у яе няма такога жадання.
МГ belsat.eu