Выстаўлена абвінавачванне падазраванаму ў забойстве жанчыны, чые парэшткі знайшлі ў Свіслачы


Затрыманаму ў cправе аб забойстве жанчыны, чые парэшткі знайшлі ў Свіслачы, афіцыйна выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 139 (забойства) Крымінальнага кодэксу. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.

2 студзеня працаўнікі камунальных службаў, якія праводзілі ачышчальныя работы ў рацэ Свіслач, знайшлі спартыўную сумку з чалавечымі парэшткамі.

Праз некалькі дзён у кватэры на вуліцы Раманаўская Слабада ў Менску было знойдзена цела 37-гадовай жанчыны з пашкоджаннямі, якія паказвалі на сувязь яе гібелі і сумкі, знойдзенай у Свіслачы. Следчы падчас агляду месца здарэння знайшоў прадметы, якія дазволілі ўстанавіць і пасля затрымаць падазраванага.

Hавiны
МУС: у Свіслачы знайшлі торбу з чалавечымі парэшткамі
2020.01.03 08:57

Цяпер 26-гадовы мужчына знаходзіцца пад вартай, расследаванне працягваецца. СК апублікаваў відэа допыту.

КА belsat.eu

Стужка навінаў