Урад павялічыць заробак некаторым бюджэтнікам


Для павелічэння ўзроўню аплаты працы ў сферах адукацыі і аховы здароўя прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2019 г. № 36. Дакумент прадугледжвае дыферэнцыраваны рост заробкаў па асобных катэгорыях працаўнікоў гэтых сфераў.

Гэтай пастановай з 1 студзеня 2019 г. прадугледжана ўстанаўленне надбавак педагагічным работнікам. На гэтыя мэты будзе накіроўвацца 5 адсоткаў планавага фонду аплаты працы. Таксама прадугледжана павелічэнне акладаў памочнікаў выхавальнікаў (з 20 да 25 %) і даплат лекарам-спецыялістам (з 20 да 24 % акладу), медычным працаўнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (з 13 да 16 % акладу); усталяванне даплат фармацэўтычным работнікам, якія маюць сярэднюю спецыяльную адукацыю (у памеры 1 %).

Міністэрству адукацыі даручана прыняць меры па рэалізацыі гэтай пастановы.

Hавiны
Заробкі растуць, але ў меньшай часткі насельніцтва краіны
2019.01.15 19:06

СК, belsat.eu

Стужка навінаў