У Віцебску затрыманы сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай


У Віцебску ўвечары 28 чэрвеня падчас паездкі на ровары затрымалі сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Руслана Ахрамчука.

Пра гэта паведаміла праваабаронца з Віцебску Ірына Траццякова.

Затрыманне праводзілі людзі ў цывільным. Ахрамчук быў дастаўлены ў Чыгуначны РАУС. Да суду ён будзе заставацца ў ізалятары часовага ўтрымання. У чым вінавацяць актывіста – невядома.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў