ЗША – рэкардсмены па колькасці загінулых, паведамляе Універсітэт Джонса Гопкінза.
Па стане на раніцу 13 чэрвеня ў свеце колькасць загінулых ад каронавірусу дасягнула 425 888 чалавек. Лідарства па колькасці смерцяў утрымлівае ЗША з 114 669 смярцямі. У тройцы лідараў Бразілія і Вялікая Брытанія з 41 828 і 41 566 памерлых.
Колькасць выздаравеўшых ад COVID-19 склала 3 631 280 чалавек.
Агульная лічба інфікаваных па ўсім свеце дасягнула 7 652 949 выпадкаў. Больш за ўсё хворых у ЗША (2 048 986 выпадкаў), Бразіліі (828 810 выпадкаў) і Расеі (510 761 выпадкащ).
Беларусь у сусветным рэйтынгу знаходзіцца на 22 месцы з 52 520 пацверджаных выпадкаў паводле афіцыйнай статыстыкі.
КТ belsat.eu