«У страха вялікія вочы»: прэс-сакратар Пуціна пракаментаваў адпраўку наёмнікаў у Венесуэлу


Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў зняпраўдзіў інфармацыю пра тое, што ў Венесуэлу адправілі 400 байцоў з Расеі.

«Ды не, канечне», – заявіў Пяскоў у эфіры праграмы «Масква. Крэмль. Пуцін», адказваючы на пытанне, ці сапраўды Расея адправіла наёмнікаў у Венесуэлу. «У страха вялікія вочы», – дадаў ён.

Аб’ектыў
Расейцы ратуюць Мадура
2019.01.26 21:07

25 студзеня стала вядома, што Нікаляса Мадура ахоўваюць расейскія наёмнікі з гэтак званых прыватных ваенных кампаніяў. Пра гэта агенцтву «Reuters» распавяла крыніца, блізкая да расейскіх кантрактнікаў.

Hавiны
400 расейскіх наёмнікаў паляцелі абараняць Нікаляса Мадуру
2019.01.25 21:47

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў