У Маскве памёр Протаіерэй Усевалад Чаплін


Протаіерэй Усевалад Чаплін памёр у Маскве каля храма Феадора Студыта ў Нікіцкіх варот, паведамляе ТАСС. Яму быў 51 год.

«На жаль, гэта праўда, ён памёр перад храмам», – сказалі ТАСС у прэс-службе храма святога Феадора Студыта ля Нікіцкіх варот, дзе ён быў настаяцелем.

Паводле папярэдняй версіі прычынай смерці Усевалада Чапліна стала спыненне сэрца.

Па словах аднаго з вернікаў у айца Усевалада Чапліна здарыўся прыступ астмы. «Ён стаў задыхацца, пасінеў, упаў», – распавёў журналістам сведка трагедыі.

Усевалад Чаплін з 2009 года займаў пасаду старшыні аддзела па ўзаемадзеянні Царквы і грамадства Сінода Рускай праваслаўнай царквы, пакуль яго не звольнілі з гэтай пасады ў канцы 2015 года. Сам Чаплін тлумачыў сваё звальненне рознагалоссем з патрыярхам Кірылам. У апошнія гады Усевалад Чаплін выступаў на акцыях «Левага фронту» супраць палітыкі Уладзіміра Пуціна.

АА/ІР belsat.eu

Стужка навінаў