12 жніўня ў Лідзе ўсталявалі конны помнік вялікаму князю літоўскаму Гедзіміну, на загад якога і збудавалі Лідскі замак. Пра гэта паведамляе symbal.by.
Урачыстае адкрыццё помніку і другой вежы Лідскага замка адбудзецца гэтай восенню ў Дзень гораду Ліда – 7 верасня сёлета.
У гэты ж дзень у горадзе пройдзе фэст Lidbeer-2019. А ў 2020-м годзе Ліда стане культурнай сталіцай Беларусі.
Рухавіком стварэння і ўсталявання помніка Гедыміну ў Лідзе стаў Лідскі райвыканкам і яго кіраўніцтва, архітэктар Сяргей Багласаў, скульптары Сяргей Аганаў і Вольга Нячай, гісторык Мікалай Плавінскі.
Гедзімін кіраваў Вялікім Княствам Літоўскім у 1316-1341 гадах. Пры ім да ВКЛ былі далучаныя Берасце, Віцебск, Менск, Тураў, Пінск, пачалося далучэнне ўкраінскай Валыні.
МГ belsat.eu