У Кіеве прайшоў Марш роўнасці


У Кіеве адбыўся Марш роўнасці ў абарону правоў ЛГБТ-супольнасці. Нягледзячы на спробы правакацыяў, пацярпелых падчас акцыі не было.

У акцыі прынялі ўдзел некалькі тысяч чалавек. Паводле LB.ua, дэманстранты выйшлі на вуліцы з лозунгамі «Наша традыцыя – гэта свабода!», «Правы чалавека – вышэй за ўсё!», «Усе розныя – усе роўныя!», «Мой горад – горад свабодных!», «Маю права на каханне і на свабоднае існаванне!», «Традыцыя – не данасць, наш выбар салідарнасць!» і шэраг іншых.

Громадське паведамляе, што да Маршу роўнасці далучыліся да 30 вайскоўцаў.

«Яны прыйшлі падтрымаць роўнасць для ўсіх людзей», – адзначыў адзін з удзельнікаў Марша, добраахвотнік батальёна «Данбас» Віктар Піліпенка.

Акцыя скончылася на плошчы Льва Талстога.

Марш роўнасці. REUTERS/Gleb Garanich
Марш роўнасці ў Кіеве. REUTERS/Gleb Garanich
Марш роўнасці. REUTERS/Gleb Garanich

Таксама на вуліцы выйшлі і некалькі дзясяткаў праціўнікаў Маршу з банерам «Садамія – дарога ў пекла». Напачатку акцыі яны ўварваліся ў калону дэманстрантаў. Адзін мужчына напаў на ўдзельнікаў, яго затрымала паліцыя.

Арганізатары Марша роўнасці ў Кіеве заяўляюць, што мерапрыемства завяршылася без сурʼёзных здарэнняў і яны задаволеныя супрацай з праваахоўнікамі.

Hавiны
«Можаш быць кім захочаш!» Парад роўнасці адбыўся ў Варшаве
2019.06.09 00:48

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў