У Гомлі затрымалі дзяўчыну, якая прадстаўлялася супрацоўніцай санстанцыі і прысабечвала штрафы


У Гомлі міліцыянты затрымалі дзяўчыну, якая ездзіла па тэрыторыі вобласці, прадстаўлялася супрацоўніцай цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, і штрафавала працаўнікоў крамаў на парушэнні, паведамляе сайт МУС.

Затрыманая дзяўчына 29-гадовага ўзросту жыхарку Барысаўскага раёну Менскай вобласці. Жанчына нідзе не працавала, але ездзіла па рэгіёнах, прадстаўлялася супрацоўніцай цэнтру гігіены і эпідэміялогіі і пад выглядам правярання гандлёвых установаў, выпісвала штрафы за «парушэнні». Грошы, якія выплочвалі «парушальнікі», жанчына прысабечвала.

У прыватнасці, 26 ліпеня сёлета яна «аштрафавала» працаўніка крамы «Тавары для дома» у в. Залессе Чачэрскага раёну на 45 рублёў. Праўда, пры гэтым жанчына патрапілася на камеры відэаназірання.

Цяпер міліцыянты правяраюць жанчыну на дачыненне да аналагічных дзеянняў на тэрыторыі вобласці.

Hавiны
Міліцыянты затрымалі лжэміліцыянта
2019.07.19 15:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў