Міністэрства інфармацыі выдала дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі – тэлепраграмаў «SHOT TV», «БОКС ТВ ПЛЮС», «КВН ТВ» и «Малыш-ТВ». Дазвол выдадзены на тры гады.
Праграмы маюць мастацкую, спартовую, забаўляльную і дзіцячую накіраванасць адпаведна. Усе яны – расейскія.
«Як правіла, аператары электрасувязі ўключаюць тэлепраграмы, якія атрымалі дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у адпаведныя пакеты неўзабаве пасля падпісання загаду аб выдачы такога дазволу», – нагадваюць у міністэрстве.
ІІ belsat.eu