У Беларусі чакаюцца замаразкі


Міністэрства па надзвычайных сітуацыях папярэджвае, што заўтра, 4 траўня, у асобных раёнах Беларусі ноччу будуць назірацца замаразкі да мінус 2°.

У пяці з шасці абласцей тэмпература ноччу можа быць мінусавай. Толькі на Гомельшчыне МНС не прагназуе замаразкаў.

Паводле сайту pogoda.by, ноччу па паўднёвым усходзе Беларусі, раніцай і днём пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Максімальная тэмпература днём +11.. + 17 ° С, па паўднёвым усходзе да + 19 ° С.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў