Тры беларускія футбольныя клубы сёння стартуюць у Лізе Еўропы UEFA


11 ліпеня адбудуцца гульні першага кваліфікацыйнага раўнду турніру.

А 19:30 Менскае «Дынама» ў гасцях згуляе з «Ліепаяй» (Латвія) на стадыёне «Даўгава Ліепая».

Салігорскі «Шахцёр» гуляе хатні матч з «Хіберніансам» з Мальты. Пачатак матчу а 20:00 на стадыёне «Будаўнік».

Трэці матч пройдзе на стадыёне «Кескускенця» ў фінскім горадзе Куопіа, дзе «Віцебск» згуляе з КуПСам. Паядынак пачнецца а 19:00.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў