«Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас». Лукашэнка напісаў Сі Цзінь Піну


Пагрузка гуманітарнага грузу з Беларусі ў КІтай.
Фота: mchs.gov.by

Кіраўнік Беларусі накіраваў пасланне старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзінь Піну. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі.

«Дарагі сябар, трывожныя весткі аб распаўсюдзе ў Кітаі каронавірусу нікога не пакінулі абыякавым ў Беларусі. Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю глыбокія спачуванні сем’ям памерлых, жадаю найхутчэйшага выздараўлення ўсім, хто захварэў», – напісаў у сваім звароце кіраўнік Беларусі.

Hавiны
Беларусам афіцыйна параілі не наведваць Кітай
2020.01.28 21:22

Аляксандр Лукашэнка пахваліў мужнасць кітайскага народу і высокую эфектыўнасць дзеянняў кіраўніцтва КНР у барацьбе з новым вірусам.

Ён адзначыў, што вырашыў «ад чыстага сэрца ўсіх беларусаў» накіраваць у Кітай гуманітарны груз са сродкамі індывідуальнай абароны ды медыкаментамі.

Hавiны
Беларускія ўніверсітэты працягнулі вакацыі кітайскім студэнтам
2020.01.28 17:59

«Мы гатовыя і далей вас падтрымліваць у пераадоленні гэтых часовых цяжкасцяў. Толькі скажы, што яшчэ мы маглі б зрабіць для вас. Беларусь заўсёды будзе надзейным і адданым сябрам Вялікага Кітаю!» – падкрэсліў Лукашэнка.

Нагадаем, што кіраўнік Беларусі даручыў у самы бліжэйшы час накіраваць у Кітай самалёт з лекамі, сродкамі індывідуальнай абароны (маскамі, халатамі ды пальчаткамі), сродкамі дэзынфекцыі ды іншымі медычнымі вырабамі.

Hавiны
У Беларусі каронавірусу няма, нейкіх адмысловых захадаў Мінаховы здароўя пакуль не плануе
2020.01.28 13:24

Таксама прапрацоўваецца пры неабходнасці выезд кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя і галоўных спецыялістаў для аказання кансультацыйнай дапамогі і ацэнкі патрэбы кітайскага боку ў беларускай медычнай дапамозе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў