Стала вядома, якая кніга была самай прадаванай у Беларусі ў 2018-2019 гадах

Генеральны дырэктар ААТ «Белкніга» Аляксандр Вашкевіч распавёў, якія кнігі былі самымі прадаванымі ў дзяржаўных кнігарнях Беларусі па выніках 2018-2019 гадоў. Пра гэта піша belkniga.by.

Першае месца заняла «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча выдавецтва «Папуры».

Фота – oz.by

Таксама сярод найбольш прадаваных кнігаў – «Дзіцячы атлас Беларусі» («Мастацкая літаратура») і фотаальбом «Беларусь замкавая» («Паліграфкамбінат імя Я.Коласа»).

Колькі асобнікаў гэтых кнігаў было прададзена за 2018-2019 гады кіраўнік «Белкнігі» не паведаміў.

Сайт belkniga.by цытуе словы дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура» Александра Бадака, паводле якога, у Беларусі ёсць вялікі попыт на літаратуру на беларускай мове, а Караткевіч, безумоўна, з’яўляецца самым чытаным пісьменнікам краіны.

ААТ «Белкніга» – найбуйнейшая дзяржаўнае прадпрыемства, што займаецца аптовым і рознічным гандлем кніжнай і іншай друкаванай прадукцыі. У цяперашні час «Белкніга» налічвае 101 гандлёвы абʼект па ўсёй краіне.

Толькі 17 % кніг у Беларусі выдаюцца на беларускай мове

ІІ belsat.eu

Hавiны