Следчыя правяраюць публікацыю, у якой вядзецца, што Чудзянцоў згвалціў падлетка


Следчы камітэт па Менску вядзе правяранне інфармацыі, якая апублікаваная на сайце газеты «Наша ніва». Выданне надрукавала прызнанне хлопца з Віцебску, які распавёў, што 15 гадоў таму яго згвалціў Уладзімір Чудзянцоў.

«Упраўленнем Следчага камітэту па Менску вывучана паведамленне, якое было размешчана 30 лістапада на сайце »Наша ніва«. Па выніках вывучэння было прынятае рашэнне аб правядзенні даследчага правярання ў адпаведнасці з нормамі КК РБ», – распавяла «Белсату» Кацярына Гарлінская афіцыйны прадстаўнік УСК па гораду Менску.

Уладзімір Чудзянцоў цяпер у СІЗА ў Берасці. У дачыненні да яго працягваецца следства па справе аб незаконным абароце наркотыкаў. Чудзянцоў адмаўляецца даваць паказанні па гэтай справе і не прызнае сваёй віны.

Hавiны
На беларуска-польскай мяжы затрыманы журналіст Чудзянцоў
2019.11.22 11:56

Што да следчых дзеянняў у справе публікацыі на «Нашай ніве», то артыкул з’явіўся пасля затрымання Уладзіміра Чудзянцова на мяжы. Жыхар Віцебскай вобласці на ўмовах ананімнасці распавёў выданню пра гвалт, які ўчыніў над ім Чудзянцоў 15 гадоў таму. Паводле яго словаў, Чудзянцоў у сваёй кватэры здзейсніў злачынства – гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Жыхар Віцебшчыны вырашыў пра гэта распавесці цяпер, паколькі ўбачыў, як у інтэрнэце многія заступіліся за журналіста.

«Нам афіцыйна ніхто не паведамляў пра правяранне паводле арт. 167 КК (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару). Нам ніхто пра гэта афіцыйна не казаў, я даведаўся пра гэта з іншых крыніцаў. Ніхто не праводзіў допыту. Мы пра гэта ведаем таксама як і астатнія», – распавёў «Белсату» адвакат Уладзіміра Чудзянцова Аляксандр Галіеў.

Чудзянцова вінавацяць у захоўванні і перавозцы (ч. 1 арт. 328 КК РБ), а таксама спробе кантрабанды (ч. 1 арт. 328-1 КК РБ) наркатычных рэчываў.

У сваю чаргу блогер NEXTA выступіў з заявай, у якой распавёў, што Уладзімір Чудзянцоў затрыманы, бо ён дапамагаў у стварэнні фільму «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы». Яго затрыманне з’яўляецца помстай з боку ўладаў Беларусі. Блогер заклікаў да салідарнасці з журналістам.

СК belsat.eu

Стужка навінаў