Расея пагадзілася адмяніць роўмінг. Чарга за Беларуссю


Плату за ўваходныя выклікі ў роўмінгу ў Саюзнай дзяржаве маюць адмяніць не пазней за верасень 2020 года. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацыяў РФ.

Як распавёў ТАСС прэс-сакратар ведамства Яўген Новікаў, фінальная версія дарожнай мапы, якая прадугледжвае скасаванне роўмінгу, узгодненая ды падпісаная Расеяй і чакае падпісання з боку Беларусі.

Hавiны
Рапота: Пагадненне пра супольныя візы Беларусі ды Расеі гатовае
2019.12.10 12:37

Паводле яго, у сакавіку 2020 года павінны быць гатовыя прапановы аб яе заканадаўчым замацаванні. Сама плата за ўваходныя выклікі ў роўмінгу паміж краінамі павінна быць скасаваная цягам шасці месяцаў пасля гэтага.

«Да гэтага часу павінны быць скончаныя ўсе тэхнічныя, арганізацыйныя і іншыя падзеі па забеспячэнні карэктнай маршрутызацыі і тарыфікацыі роўмінгавых званкоў», – сказаў Новікаў.

Раней паведамлялася, што дакумент аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй можа быць падпісаны да 15 верасня 2019 года – то бок, больш за тры месяцы таму.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў