Як у сапраўднай саюзнай дзяржаве: стала вядома, калі адменяць роўмінг паміж Расеяй і Беларуссю


Дакумент аб адмене роўмінгу паміж Беларуссю і Расеяй можа быць падпісаны да 15 верасня, піша ТАСС.

Старшыня Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч паведаміў, што канчатковае рашэнне аб адмене роўмінгу паміж Расеяй і Беларуссю будзе прынятае 2 жніўня.

«У прынцыпе з боку беларускіх аператараў таксама ёсць разуменне па дадзеным пытанні, 2 жніўня бакі збіраюцца ў Полацку для прыняцця канчатковых рашэнняў», – сказаў Мясніковіч падчас форуму рэгіёнаў Расеі і Беларусі.

Паводле спікера Савету Федэрацыі Валянціны Матвіенкі, Расея гатовая да адмены роўмінгу. «Пройдзены вялікі шлях па збліжэнню пазіцыяў, расейскі бок гатовы да гэтага. Беларускі бок баіцца выпадзення даходаў, але таксама ўжо памяняў пазіцыю. Як заявіў амбасадар рэспублікі ў Расеі, да 15 верасня гэтае пытанне будзе канчаткова вырашана», – нагадала Мацвіенка.

Пытанне аб адмене роўмінгу абмяркоўваўся на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы (СД) Беларусі і Расеі напрыканцы чэрвеня 2017 году. Тады Валянціна Матвіенка прапанавала па аналогіі з Еўразвязам адмяніць роўмінг на тэрыторыі СД і папрасіла запісаць пратакольнае даручэнне аб прапрацоўцы дадзенага пытання міністрам сувязі дзвюх дзяржаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў