Расейскія дэпутаты прапануюць не выпускаць за мяжу былых супрацоўнікаў ФСБ, каб іх там не затрымлівалі


У Дзяржаўнай Думе Расеі разглядаецца законапраект, які прадугледжвае абмежаванне выезду з краіны для супрацоўнікаў ФСБ пасля звальнення са службы.

Аўтары законапраекту – дэпутаты ад «Единой России», чальцы камітэту бяспекі і супрацьдзеяння карупцыі.

Дэпутаты прапануюць забараніць супрацоўнікам ФСБ выезд з краіны на пяць гадоў пасля звальнення са службы.

У тлумачэнні да законапраекту не прыводзяцца канкрэтныя выпадкі затрыманняў былых супрацоўнікаў ФСБ за мяжой. Таксама невядома чаму аўтары законапраекту абралі менавіта пяцігадовы тэрмін забароны.

Тлумачэнне да законапраекту. Крыніца: duma.gov.ru

Цяпер былым супрацоўнікам ФСБ забаронены выезд з Расеі, калі яны мелі доступ да сакрэтнай інфармацыі або інфармацыі асаблівай важнасці.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў