Пікеты ў рэгіёнах: Бабруйск, Віцебск, Магілёў – у «чэргах свабоды»


Апошні дзень збору подпісаў за рэгістрацыю кандыдатаў збірае сотні людзей.

У Бабруйску людзі выстраіліся ў чаргу на 150 метраў на вуліцы Менскай ля крамы «Мегатоп». Ініцыятыўная група кандыдата ў кандыдаты Святланы Ціханоўскай збірае подпісы. Актывісты паведамляюць пра перабоі з сувяззю.

"Чарга свабоды" ў Бабруйску
“Чарга свабоды” ў Бабруйску

 

У Віцебску ля пікетаў са зборшчыкамі подпісаў каля 80 асобаў сталі ў сімвалічную чаргу ўздоўж вул. Леніна. Атамабілісты, што праязджаюць побач, гудуць клаксонамі на знак салідарнасці.

Збор подпісаў у Віцебску
Збор подпісаў у Віцебску
Віцебск: чарга да зборшчыкаў подпісаў
Віцебск: чарга да зборшчыкаў подпісаў

Магілёў: людзі сабраліся каля гарвыканкаму

Чарга да пікета у Магілёве
Чарга да пікета у Магілёве

Тут яшчэ стаяць тры пікеты за вылучэнне Святланы Ціханоўскай, Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы. Праз дарогу заўважана міліцэйская Джылі і бус з людзьмі моцнага складу цела ў чорных цішотках. Па цэнтру шмат патрулёў ДАІ, некаторыя інспектары ездзяць у пары з амапаўцам.

Супрацоўнік міліцыі ў цывільным здымае на камеру тых, хто прыйшоў паставіць подпісы
Супрацоўнік міліцыі ў цывільным здымае на камеру тых, хто прыйшоў паставіць подпісы ў Магілёве

Прыйшлі міліцыянты з гукаўзмацняльнікам і ўсіх папярэдзілі, што мерапрыемства несанкцыянаванае і трэба разысціся. Інакш будуць ужыты сіла і адміністрацыйная адказнасць.

Сабраліся людзі ў ланцуг і ў Маладзечна.

Маладзечна

У Гомлі людзі расцягнуліся ад плошчы Паўстання да вуліцы Сялянскай (каля 800 метраў). Удзельнікі акцыі пляскаюць у ладкі. Іх падтрымліваюць гудкамі машыны, якія рухаюцца па вуліцы Савецкай.

Фота: Belsat.eu
Фота: Belsat.eu

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў