Кіраўнік Беларусі сустрэўся з кіраўніцай Цэнтрвыбаркаму.
«Ёсць неабходнасць абмеркаваць сцісла вынікі прэзідэнцкіх выбараў вачыма БДІПЧ АБСЕ», – параіў Лідзіі Ярмошынай кіраўнік дзяржавы.
Падчас сустрэчы кіраўніца ЦВК распавяла Аляксандру Лукашэнку пра вынікі сустрэчы з дырэктарам Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ.
Нагадаем, што ў студзені Місія па назіранні за выбарамі АБСЕ/БДІПЧ апублікавала выніковую справаздачу аб прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі (ДАКУМЕНТ).
«Доўга рыхтавалі. Праўда, яна, у асноўным, як я заўважыў, нічым не адрозніваецца ад папярэдняй. Але ёсць нейкія прапановы, патрабаванні да нас», – адзначыў кіраўнік краіны.
[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=wUDdqbt3lqU”][vc_column_text]ЦВК раздзяліла заўвагі і рэкамендацыі АБСЕ на тры катэгорыі. Да першай групы яна аднесла тыя рэкамендацыі, якія прадугледжваюць змену Канстытуцыі і, адпаведна, правядзення рэферэндуму. У другую групу ЦВК уключыла прапановы па ўнясенню зменаў у выбарчае заканадаўства. А ў трэцюю групу ўвайшлі рэкамендацыі па ўдасканаленню правапрымяняльнай практыкі.
Лідзія Ярмошына паабяцала кіраўніку Беларусі, што экспертная група па рэкамендацыях АБСЕ будзе створаная ўжо сёння. Яна будзе працаваць пад кіраўніцтвам ЦВК і праз месяц падрыхтуе рэкамендацыі або прапановы адносна заўвагаў, выказаных у справаздачы АБСЕ.
Прадстаўнікі АБСЕ спадзяюцца, што ўлада адаптуе выбарчае заканадаўства да парламенцкіх выбараў у краіне. Парламенцкія выбары адбудуцца восенню.